Летні музычны сезон адкрывае маладыя таленты

4 августа 2016

На розных пляцоўках горада сваё майстэрства дэманструюць маладыя выканаўцы. Сярод іх і новыя беларускія рок-гурты. Так, напрыклад, першы сольны канцэрт групы "Місія Юпіцер" прайшоў у адным са сталічных клубаў. Альтэрнатыўны дрым-рок - менавіта так салісты назвалі новы напрамак у сучаснай рок-музыцы. Песні і музыку пішуць самі, спяваюць на англійскай, рускай і беларускай мовах.

Група "Місія Юпіцер" ужо выступала на маладзёжным рок-фестывалі у Санкт-Пецярбургу, атрымлівае запрашэнні ў мінскія праекты. Яе песні можна пачуць і на беларускіх радыёхвалях.