Летні амфітэатр у Віцебску падпявае Алене Ваенге

17 июля 2018

Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар" завяршыўся, але водгаласы свята працягваюць гучаць. У гэтыя хвіліны праходзяць заключныя спектаклі праекта "Тэатральныя сустрэчы". А шасцітысячная зала Летняга амфітэатра падпявае Алене Ваенге. У афішы заяўленыя спецыяльныя госці, сярод якіх Аляксандр Малінін, Міхаіл Бублік, Раберта дэль Торэс. Усяго ж падчас дваццаць сёмага форуму мастацтваў на розных пляцоўках прайшло каля ста пяцідзесяці мерапрыемстваў. Удзельнікамі фестывалю сталі прадстаўнікі сарака адной краіны.

Увечар на сцэне Летняга амфітэатра выступяць зоркі шансона. А заўтра на галоўнай пляцоўцы форуму праспявае "Мумій Троль".