Легендарны Робі Уільямс дасць канцэрт у Мінску

30 октября 2014
Пра гэта стала вядома сёння на афіцыйным сайце спевака. Роўна ў 13 гадзін па-мінскім часе артыст змясціў відэапрывітанне для сваіх прыхільнікаў, у якім аб'явіў аб сусветным туры. Да нашай сталіцы поп-выканаўца даедзе 15 красавіка.Разам з артыстам працуе каманда з сотні спецыялістаў у галіне шоу-вытворчасці. Для правядзення мінскага канцэрта неабходна сцэнічнае абсталяванне агульнай вагой 55 тон. Адным з асноўных элементаў шоу стануць гіганцкія экраны, а для самых адданых прыхільнікаў у спецыяльнай фанзоне ўсталююць незвычайную сцэну-язык, фанаты змогуць разгледзець куміра з усіх ракурсаў. Білеты на канцэрт Робі Уільямса паступяць у продаж 7 лістапада.