Легендарнае вяртанне опернай дзівы Марыі Гулегінай

1 февраля 2020
Вечарам  упершыню за 30 гадоў адсутнасці  пачуюць легендарнае драматычнае сапрана Марыі Гулегінай. У Вялікім тэатры пройдзе  трохгадзінны канцэрт опернай дзівы. Заслужаная артыстка БССР адкрывае сезоны ў Ла Скала і Метраполітэн-оперы,  у Марыінцы і Ковент-Гардэне.  Гэта яе тэмбрам спяваюць Тоска, лэдзі Макбет і Аіда  на вядучых сусветных пляцоўках. Але падмосткі менавіта нашага Вялікага  сталі першай вялікай сцэнай для Гулегінай. Выпускніца Адэскай кансерваторыі працавала ў Тэатры оперы і балета на працягу шасці гадоў. У Мінск спявачка прыляцела ў панядзелак, на працягу тыдня яна сустракалася са студэнтамі творчых ВНУ і дала дзясятак інтэрв'ю. 

Марыя Гулегіна праспявае партыі Аіды, Амеліі, Абігайль і Тоскі 


Сёння Гулегіна праспявае партыі  Аіды, Амеліі, Абігайль і Тоскі. Разам з ёй на сцэну выйдзе хор Вялікага тэатра. Дырыжыраваць аркестрам запрасілі італьянца  Альберта Веранезі. 

95 % білетаў на канцэрт Марыі Гулегінай раскуплены


У тэатры чакаецца аншлаг: 95 працэнтаў білетаў  коштам ад 47  да амаль паўтысячы рублёў раскуплены.