Легендарнае выданне Францыска Скарыны вярнулася на радзіму.

17 февраля 2017

Гістарычная для Беларусі падзея: легендарнае выданне Францыска Скарыны вярнулася на радзіму.

Помнік нацыянальнай культуры - "Малую падарожную кніжку" - для сваёй карпаратыўнай калекцыі набыў Белгазпрамбанк. Выданне памерам 14 на 9 сантыметраў надрукавана Скарынам у Вільні 495 гадоў таму. Як лічаць навукоўцы, гэта першая кніга, выдадзеная на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага, у цэнтры якога былі беларускія землі. Прызначана выданне было для заможных падарожнікаў - такая мініяцюрная літаратура дазваляла маліцца ў дарозе. На сёння гэта адзіны асобнік гэтай кнігі ў нашай краіне.

Сімвалічна, што рарытэт вярнуўся на радзіму ў год 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. Зараз кніга на адказным захоўванні ў Нацыянальнай бібліятэцы. Адзінымі, каму ўласнік прадэманстраваў набыццё, стала здымачная група Агенцтва тэленавін.