Легендарная серыя карцін "Лічбы на сэрцы" зноў у Мінску

1 августа 2016

Менавіта гэтая экспазіцыя Міхаіла Савіцкага яшчэ ў 80-я гады выклікала шырокі рэзананс і зрабіла яго імя такім вядомым. Кульмінацыяй творчасці майстра сталі работы, прысвечаныя Вялікай Айчыннай. І цыкл "Лічбы на сэрцы" Савіцкі прысвяціў трагедыі канцэнтрацыйных лагераў - мастак сам быў вязнем фабрык смерці Дзюсельдорфа, Бухенвальда і Дахау. Шаснаццаць трохметровых палотнаў выстаўленыя ў Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.