Легенда сусветнага балета Ніно Ананіяшвілі - у Мінску

27 мая 2013

Легенда сусветнага балета Ніно Ананіяшвілі - у Мінску. Сёння на сцэне Вялікага тэатра Беларусі яна выканае галоўную партыю ў балеце Жызель або Вілісы. Народная артыстка Грузіі і Расіі; прыўнесла ў вобраз Жызель сваё прачытанне гэтай партыі. Партнёр прымы - народны артыст Беларусі Ігар Артамонаў.