Прама зараз у гісторыю 27-га Дня беларускай пісьменнасці ўпісваюць эпілог. Нацыянальнае свята завяршаецца ў Бялынічах. Прывітанне ўдзельнікам накіраваў Прэзідэнт. На галоўнай сцэне ў гэтыя хвіліны ідзе цырымонія закрыцця. Свята завершыцца феерверкам. У сталіцы Дня беларускай пісьменнасці працуе
Іна Пілевіч.
Цырымонія закрыцця Дня беларускага пісьменства
Тут, у самым цэнтры Бялынічаў, праходзіць цырымонія закрыцця Дня беларускага пісьменства. У канцэрце прымаюць удзел такая зоркі айчыннай эстрады як Анатоль Ярмоленка, Алена Ланская, беларускі дзяржаўны ансамбль "Песняры", гурт "Чысты голас". І зараз я прапаную паслухаць інтэрв'ю ўдзельнікаў (вiдэа).
Узнагароджанне лаўрэатаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі
А яшчэ ўдзень на гэтай пляцоўцы былі адзначаны лепшыя аўтары года. Прайшла цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Празаікі, паэты, крытыкі атрымалі статуэткі, дыпломы і грашовыя прэміі. Без узнагароды ў гэтым сезоне засталіся толькі драматургі.
Маштабныя гулянні
А тым часам у горадзе працягваюцца маштабныя гулянні. З нагоды свята цэнтральная вуліца стала пешаходнай. На Савецкай гандаль ад народных рамеснікаў, выставы рэгіянальных мастакоў, выступленні самадзейных калектываў, прэзентацыя творчых праектаў.
Гала-канцэрт покажа телеканал "Беларусь 3"
Тыя, у каго не атрымалася прыехаць у Бялынічы сёння, могуць ацаніць цырымонію закрыцця свята ля экрана тэлевізара. Гала-канцэрт пакажа телеканал
"Беларусь 3" у
22:30. Дарэчы, у фінале праграмы неба над Бялынічамі расфарбуе феерверк. І менавіта з гэтага моманту распачнецца падрыхтоўка да наступнага дня пісьменства. Нагадаем, сталіцай 28-га дня роднага слова стане Капыль Мінскай вобласці.