"Лабірынт-3" - трэці выставачны праект беларускіх жывапісцаў адкрыўся ў Палацы мастацтваў

6 апреля 2019

Выстава "Лабірынт" ладзіцца з 2014 года і дэманструе шырокі дыяпазон розных жанраў і стыляў: ад традыцыйна рэалістычных пейзажаў і партрэтаў да прац, у якіх ажыццяўляюцца смелыя эксперыменты з формамі і вобразамі. Сам тэрмін "лабірынт" выступае метафарай разумення працэсу мыслення мастака як творцы. Экспазіцыя работ знаёміць са стыльным і жанравым багаццем сучаснага жывапісу і дапамагае ўбачыць разнастайнасць адметных рыс мастацтва нашага часу. 

Акрамя экспанавання работ майстроў сучаснага пакалення, "Лабірынт" дэманструе шэраг прац старэйшага пакалення мастакоў, якія зрабілі значны ўклад у выяўленчае мастацтва і культуру Беларусі - такіх, як Май Данцыг, Леанід Шчамялёў, Васіль Сумараў і іншых.