Лістападзік ужо падвёў свае вынікі

14 ноября 2014

Конкурс дзіцячых і юнацкіх фільмаў Лістападзік ужо падвёў свае вынікі. Фестывальны тыдзень падарыў маленькім гледачам спецыяльныя паказы. У іх ліку - работа маладых беларускіх кінематаграфістаў Цімур і каманда. Рэжысёр Наталля Галуза стварыла рэмейк паводле вядомай аповесці Аркадзя Гайдара. Здымкі фільма працягваліся 3 гады. У іх прынялі ўдзел не толькі прафесійныя акцёры тэатраў, але і дзеці з Расіі, Беларусі і Украіны.


Фільм Цімур і каманда аўтары стварылі на ўласныя сродкі. Сёння маладзёжная творчая кампанія працуе над новым праектам. Фільм Прапаў сабака будзе разлічаны на сямейную аўдыторыю.