Цырымонія адкрыцця XXII Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад" адбылася ў кінатэатры "Масква". Знакамітыя госці прыбывалі ў сталіцу з самай раніцы, каб прапанаваць свае кінастужкі беларускай публіцы.
З урачыстай цырымоніі адкрыцця Дар'я Тарасава.
Задавальненне для вачэй, або "Лістапад" у Мінску. Каля двух соцень кінастужак з 60 краін свету, знакамітыя рэжысёры і зоркі сусветнага кіно на вялікім экране і ў зале кінатэатра "Масква".
Цырымонія адкрыцця кінафоруму стартавала яшчэ ў фае кінатэатра, дзе гасцей сустракала дырэкцыя фестывалю. А вакальныя калектывы выконвалі хіты сусветнага джаза. Прыбыццё гасцей трансліравалася на медыяэкране. Спецыяльны прыз Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За захаванне і развіццё традыцый духоўнасці ў кінамастацтве" атрымаў народны артыст Расіі і кінарэжысёр Вадзім Абдрашытаў.
Віп-госцем міжнароднага кінафоруму стала французская актрыса Фані Ардан, фам фаталь - ракавая жанчына еўрапейскага і сусветнага кінематографа. Па традыцыі аб штатыў кінакамеры была разбітая талерка, што афіцыйна абазначыла XXII Мінскі міжнародны кінафестываль адкрытым. Завяршыў феерычную цырымонію адкрыцця паказ фільма "Даліна кахання". А вось конкурс фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі "Лiстападзік" стартуе ўжо сёння.













