"Лістапад" прадаўжае конкурсныя паказы

11 ноября 2015

Напярэдадні свае вынікі падвёў конкурс нацыянальных кінашкол. Пераможцам стала стужка расійскага рэжысёра Іны Амельчанкі "Ямаха". Пачаўся і конкурс, у якім бяруць удзел маладыя беларускія аўтары.

Сённяшні фестывальны дзень прадоўжыць і шэраг пазаконкурсных праграм у рамках праектаў "Кіно аб кіно", "Анімацыйныя дэсерты", "Спорт на экранах" і прысвячэнні 120-годдзю сусветнага кіно.