"Лістапад" развітаўся з кінаманамі

12 ноября 2016

Напярэдадні прайшла ўрачыстая цырымонія закрыцця 23-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю. Сёлета на фестывалі прапанавалі 161 стужку з 52 краін - гэта конкурсная і пазаконкурсная праграмы "Лістапада". Хто атрымаў Гран-пры - ведае Дар'я Тарасава.

"Лістапад" даў свае фінальныя цітры. Цэлы тыдзень прыхільнікі аўтарскага кіно глядзелі фільмы міжнароднага класа. Галоўны прыз кінафестывалю - "Залаты кляновы ліст" - атрымала стужка «Лілі Лейн». На думку журы, яна стала найлепшай у конкурсе ігравога кіно.

Венгерская карціна, якая ўжо адзначана на міжнароднай кінаарэне «Залатой алівай», «Лілі Лейн». Менавіта на гэтай вуліцы разгортваецца сюжэт. Фільм расказвае гісторыю ўзаемаадносін маці і сына. Змрочны антураж ствараецца выкарыстаннем макраздымкі. Сёлета найбуйнейшы кінафорум краіны прайшоў пад слоганам "Насустрач натхненню". Майстар-класы, рэтраспектывы і выставы дапоўнілі яркую артпраграму. Серабро "Лістапада" - у рэлігійнага вестэрна "Мімоза". Фільм сумеснай вытворчасці Марока, Іспаніі, Францыі і Катара аб караване, які суправаджае ў апошні шлях паміраючага шэйха. Узнагароду лаўрэату ўручылі прадстаўнікі журы кінапрэсы. Прыз сімпатый гледачоў, а менавіта бронзу, "Лістапада" атрымала балгарска-грэчаская карціна "Слава". Спецыяльны прыз Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За гуманізм і духоўнасць у кіно» за японскім кінафільмам - "Малітва Ліры". Увогуле 26 статуэтак раз'ехаліся па розных частках свету.

Дэні Катэ, старшыня журы XXIII кінафестывалю «Лістапад», рэжысёр, кінакрытык (Канада): "Перад намі стаяла складаная задача - выбраць пераможцаў. Мы шукалі арыгінальнасць, выдатныя фільмы, якія вылучаюцца на агульным фоне. Рэжысёры не павінны капіраваць, яны павінны ствараць нешта новае. У вас выдатны фестываль, я абавязкова вярнуся ў Мінск у наступным годзе".

Упершыню на форуме і прыз гільдыі кіназнаўцаў і кінакрытыкаў Беларускага саюза кінематаграфістаў. "Саламянага зубра" ўручылі беларускаму рэжысёру Дзмітрыю Махамету. За карціну “Ты сюды больш не вернешся”. Паводле традыцыі кінамарафон завяршыўся прэм'ерай. Фільм закрыцця сёлета карціна Анджэя Вайды “Паслявобразы” - біяграфічная драма пра апошнія гады жыцця выдатнага польска-беларускага мастака-авангардыста 20 стагоддзя Уладзіслава Стржамінскага.

"Лістапад" развітаўся з гледачамі, але пакінуў пасля сябе кіно. Некаторыя стужкі, а менавіта пяць фільмаў, у ліку якіх апынуліся і пераможцы форуму, на два тыдні застануцца ў пракаце мінскіх кінатэатраў .