"Лістапад" падводзіць першыя вынікі

8 ноября 2016

Напярэдадні ўвечар сталі вядомыя ўладальнікі ўзнагарод конкурсу нацыянальных кінашкол.

А ўжо сёння апоўдні аб’явяць фільмы - прызёры для дзіцячай аўдыторыі. Урачыстая цырымонія закрыцця "Лістападзіка" пройдзе ў кінатэатры "Піянер". Індустрыяльная платформа фестывалю сёння пазнаёміць з польскім дакументальным кіно. Адбудзецца паказ карцін "Хімія" і "Сёстры" Паўла Лазінскага. Сцэнарыст і дакументаліст таксама правядзе майстар-клас па пошуку прадзюсараў і прасоўванні фільмаў на міжнародныя пляцоўкі.

У рамках пазаконкурснай праграмы "Лістапада" - секцыя "Насустрач натхненню" прэзентуе аўстрыйскую карціну "Відэа Бені", а раздзел "Кіно аб кіно" - швейцарскую стужку "Іржы Менцель. Здымаць камедыю - справа невясёлая". Фільм упершыню распавядае пра гэтага рэжысёра - уладальніка прэміі "Оскар".