Кінафестываль "Лістапад" працягваецца

10 ноября 2015

Паказана палова конкурснай і пазаконкурснай праграмы. У раскладзе сёння - асноўныя конкурсы ў праграмах форуму "Маладосць на маршы", дакументальнага і ігравога кіно. А апоўдні пройдзе цырымонія закрыцця "Лістападзіка".

Ігар Сукманаў, дырэктар праграм ігравога кіно Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад": "Мы вельмі чакаем важных гасцей з Расіі. Гэта рэжысёр Васіль Сігараў, актрыса Яна Траянава, якія прадставяць адзін з самых гучных праектаў расійскага кіно - карціну "Краіна Оз". Незвычайны для Сігарава, аўтара жорсткіх драм, зварот да жанру камедыі, навагодняй камедыі".

Акрамя рэжысёраў, акцёраў, крытыкаў, мінскі "Лістапад" сабраў і праграмных дырэктараў найбуйнейшых фестываляў. У прыватнасці, пра тое, як вызначаюць фільмы на Берлінскі кінафорум, раскажа яго атборшчык Мікалай Нікіцін.