Лістапад пачынае падводзіць вынікі

11 ноября 2014
Сярэдзіна фестывальнага тыдня, аднак многія казыры яшчэ чакаюць сваёй чаргі. Юлія Лосікава раскажа, якая праграма чакае гледачоў сёння, і хто ўжо атрымаў узнагароду на Лістападзе.

Прыхільнік рускай класікі месье П'ер Леон прыехаў другі раз на Лістапад. Сёлета французскі рэжысёр прывёз дзве свае работы, якія асабіста збіраецца прапанаваць беларускаму гледачу. Першая сустрэча адбудзецца сёння на паказе фільма Прывідная сіла.

Другая заяўленая рэжысёрам карціна Ідыёт пастаўленая паводле аднайменнага рамана Дастаеўскага. Яна не лічылася ў афішы да пачатку фестывалю і была сюрпрызам для арганізатараў. П'ер Леон прывёз яе на Лістапад у якасці бонуса. Сёлета французскі рэжысёр, акцёр і прадзюсар заяўлены на Лістападзе як спецыяльны ўдзельнік.


А напярэдадні вечарам журы Лістапада ўручыла першую ўзнагароду фестывалю. Конкурс нацыянальных школ для маладых дакументалістаў в завяршыўся перамогай Італіі. Работа пад назвай Быць мной, быць табой.


Ксенія Талалуева, кіраўнік прэс-цэнтра кінафестывалю Лістапад: У праграме Конкурс нацыянальных кінашкол было заяўлена 13 работ. Цікава тое, што іх аўтары - прадстаўнікі і грамадзяне не толькі Рэспублікі Беларусь, але і іншых дзяржаў. Прынялі ўдзел у конкурсе датчане, фіны і іншыя.

Яшчэ адзін конкурс фестывалю Маладосць на маршы сёння пакажа некалькі карцін з Туніса, Францыі, Расіі і Ізраіля. Апошнюю краіну акцёр карціны будзе прэзентаваць асабіста. Фільм Побач з ёй - ізраільская драма пра каханне і ахвярнасць. Карціна ўжо атрымала некалькі ўзнагарод на прэстыжных кінафестывалях і ўдзельнічала ў конкурсным паказе ў Канах.


Якаб Даніэл, акцёр фільма Побач з ёй (Ізраіль): Гэта першая работа рэжысёра і сцэнарыста. Гэта іх дэбют. Яны чатыры гады працавалі над гэтай карцінай. Яна заснаваная на рэальных падзеях.