Курс на Балгарыю

14 ноября 2015

Менш за гадзіну таму прадстаўнік Беларусі на адным з найбуйнейшых песенных форумаў - дзіцячым "Еўрабачанні" - разам са сваёй камандай адправіўся ў Сафію. У складзе афіцыйнай дэлегацыі 10 чалавек. Гэта вакальны прадзюсар, урач-фаніятр, рэжысёр, стыліст. За падрыхтоўкай Руслана да конкурсу будзе сачыць і здымачная група Агенцтва тэленавін. Як праводзілі юнага артыста, раскажа Ніна Мажэйка.

Склад афіцыйнай дэлегацыі сёлета даволі кампактны. На сцэну арэны "Армеец" Руслан выйдзе адзін - без балета і бэк-вакалу, таму і штат "адказных за" невялікі. Ужо па традыцыі ў Балгарыю ляціць і вяшчальнік. Гамяльчанка аб'явіць балы ў дзень фіналу.

За гадзіну да пачатку рэгістрацыі ў Нацыянальны аэрапорт Мінск прыехалі першыя балельшчыкі. Гэтыя людзі застануцца ў Мінску, але будуць сачыць за падзеямі ў Сафіі. Прадстаўнікоў афіцыйнай дэлегацыі лёгка можна пазнаць у натоўпе па фірмовых бірузовых байках з імем Руслана і яго фатаграфіяй.

У Балгарыю беларусы ляцяць не з пустымі рукамі. 150 промапакетаў з эксклюзіўным дызайнам акуратна выкладзеныя ў багаж.

У багажы ў Руслана ўсё самае неабходнае. Некалькі варыянтаў выхадных касцюмаў для цырымоніі адкрыцця і прэс-канферэнцый і, вядома ж, асноўны сцэнічны - яго пакуль трымаюць у таямніцы.

Ужо заўтра Руслану трэба будзе запісаць агульную песню. Арганізатары падзялілі ўдзельнікаў на падгрупы. Беларускі голас зліецца са славенскім, македонскім, мальтыйскім, расійскім, балгарскім і італьянскім. У кампанію да Беларусі трапіла і дэбютантка гэтага года Ірландыя.