Купалаўскі тэатр сёння адкрывае соты сезон

3 сентября 2019

Ён традыцыйна стартуе легендарнай "Паўлінкай". Спектакль ідзе на галоўнай сцэне краіны амаль 80 гадоў. Сярод прэм'ер юбілейнага сезона  "Кароль Лір" у пастаноўцы Мікалая Пінігіна. Прэм'ера спектакля запланавана на снежань гэтага года, а ў студзені наступнага  афішу Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы папоўніць пластычны спектакль "Мой Шагал" у пастаноўцы расійскага рэжысёра Сяргея Зямлянскага. Аднак самым доўгачаканым падарункам сотага сезона стане  абноўленая пастаноўка спектакля "Тутэйшыя". 

У гастрольных планах Купалаўскага  шэраг гарадоў Беларусі, Польшчы, Расіі, Украіны, Францыі, а таксама ўдзел у еўрапейскіх тэатральных фестывалях. Урачыстае адкрыццё  сотага тэатральнага сезона адбудзецца 21 верасня ў Аляксандраўскім скверы.