Каля 200 чалавек, 12 з якіх акцёры. На сёння ў трупе Купалаўскага - вядучыя майстры сцэны, народныя (нават адзін яшчэ СССР) і заслужаныя артысты, людзі, якія аддалі жыццё служэнню адным падмосткам. Напярэдадні ў "Галоўным эфіры" яны падзяліліся, як праводзяць зараз час без спектакляў, якім памятаюць той пераломны дзень у гісторыі тэатра, аб сваім стаўленні да гэтай сітуацыі і да таго, што на галоўнай драматычнай сцэне часова выступаюць іншыя калектывы.
Нагадаем, што на гэты момант Купалаўскі тэатр афіцыйна знаходзіцца ў прастоі, яго ўзначальвае выконваючы абавязкі дырэктара намеснік міністра культуры Валерый Грамада. Зараз на тэатр ёсць пэўныя планы, якія пакуль трымаюць у сакрэце.













