Купалаўскі тэатр запрашае адзначыць 100-ы тэатральны сезон

21 сентября 2019

"Пікнік у Аляксандраўскім", прысвечаны 100-му тэатральнаму сезону Купалаўскага тэатра, пачнецца сёння ў 12 гадзін і скончыцца каля паўночы. У праграме свята - экскурсіі па тэатральным закуліссі, куды ніколі не "ступала нага гледача": бутафорскі, рэквізітны, грымёрны і касцюмерны цэхі, а таксама арт-фае і партрэтная галерэя. У скверы, які яшчэ называюць тэатральным, чакаюцца майстар-класы для дзяцей і дарослых. А ў 16 гадзін пачнецца канцэрт купалаўцаў.

Працягне праграму тэатральнага пікніка анлайн-трансляцыя спектакля "Радыё Прудок" паводле кнігі Андрэя Горвата. Вечарам - праграма "Будзем танцаваць".