Купалаўскі тэатр набірае новых акцёраў

28 марта 2021
У Купалаўскім тэатры праходзіць кастынг акцёраў. Толькі за адзін дзень ён сабраў больш як тры дзясяткі прэтэндэнтаў на месца ў трупе. Сярод іх - прафесійныя і маладыя артысты, якія падрыхтавалі на суд журы маналогі, байкі, а некаторыя ўдзельнікі прадставілі сапраўдныя міні-пастаноўкі з дэкарацыямі і рэквізітам.

Канкурсанты прыехалі з розных куткоў Беларусі

Ёсць сярод удзельнікаў і тыя, хто дзясяткі гадоў працаваў у расійскіх тэатрах. Нумары ацэньваюць знакамітыя акцёры Купалаўскага:  Генадзь Аўсяннікаў, Зінаіда Зубкова, Тамара Міронава, Вольга Няфёдава. 
Пасля таго, як трупа легендарнага Купалаўскага напоўніцца новымі імёнамі, ажыве і яго рэпертуар. Пакуль у афішы значацца два спектаклі - "Паўлінка" і "Вечар". Прэм'еру новай пастаноўкі  варта чакаць ужо гэтай восенню.