Купалаўскі тэатр дае навагоднія канцэрты

31 декабря 2019
Французская і італьянская опера, музыка з мюзіклаў Бернстайна, арыі з іспанскіх сарсуэл, музыка кіно і нават сімфаджаз. Галоўныя дзеючыя асобы - харызматычны іспанскі тэнар Хесус Альварэс, чароўнае беларускае сапрана  Маргарыта Ляўчук, выдатны саксафаніст Віталь Ямуцееў і сімфанічны аркестр MuzzicDom Orchestra на чале з імпазантным дырыжорам Андрэем Галанова. Не абыдзецца свята і без любімых купалаўцаў. Рэжысёр урачыстасцяў - Дзмітрый Цішко. Пачнецца музычны спектакль у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы сёння  ў 18:00.