Купалаўскі і Тэатр-студыя кінаакцёра прапануюць прэм'еры

29 июля 2021

Замест ціхага закрыцця тэатральных сезонаў марафон прэм'ер. Прычым адразу на двух вядучых падмостках Беларусі. Сёння вечарам у Купалаўскім сыграюць "Жаніцьбу" паводле Гогаля  - упершыню на  беларускай мове, а чэхаўскі "Дзядзька Ваня" афіцыйна прапішацца ў афішы Тэатра-студыі кінаакцёра. Увага як ніколі прыкавана да Нацыянальнага акадэмічнага. Гэта першая новая пастаноўка пасля рэфармавання трупы ў жніўні мінулага года. Розгляды жаніхоў на гэтай сцэне  ў аўтарскім прачытанні 26-гадовага рэжысёра Данілы Філіповіча. "Дзядзьку Ваню" дадуць у больш класічнай версіі. Пастаноўка - падарунак ад народнага артыста Беларусі Аляксандра Яфрэмава. Рэжысёру сёлета споўнілася 70. 

Вечарам рэжысёра Яфрэмава павіншуюць з юбілеем у Тэатры-студыі кінаакцёра. З 811-ці білетаў на абедзве прэм'еры ў продажы засталося менш чым 10.