Купалаўская "Паўлінка" - нематэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі!

11 декабря 2019
Рашэнне надаць беларускаму тэатральнаму феномену гэты статус  сёння аднагалосна прыняў Рэспубліканскі навукова-метадычны савет па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны. На сваёй старонцы ў "Фейсбук" аб гэтым распавёў намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Алесь Суша. 

Нагадаем, Янка Купала стварыў "Паўлінку" ў 1912 годзе, яе першая пастаноўка адбылася праз год у Вільні. На прэм'еры прысутнічаў сам аўтар. А ў нашым Купалаўскім тэатры ўпершыню паставілі "Паўлінку" ў 1920-м, ужо пасля вайны рэфармаціравалі эскізы касцюмаў і дэкарацыі. Так, класіку іграюць ужо сто гадоў, і штогод менавіта "Паўлінка" адкрывае сезоны галоўнага драматычнага тэатра краіны.