Купала, Колас і Багдановіч загучалі на карэйскай мове

20 февраля 2020
У літаратурным музеі прэзентавалі выданні беларуска-карэйскага праекта ўзаемных перакладаў. Ідэя належыць кіраўніку дыпмісіі Рэспублікі Карэя. Для працы былі запрошаныя спецыялісты з абедзвюх краін. У выніку перакладзеныя амаль паўтары сотні твораў. Адзначым, гэта першы літаратурны праект дзвюх краін. Выпуск кніг "Яшчэ прыйдзе вясна" і "Шаўковы туман" курыравала выдавецтва "Мастацкая літаратура". Экзэмпляры ўжо даступныя для сталічных пакупнікоў.