Самы чаканы кінапраект года - фільм "Купала" - набывае гук. Зараз на кінастудыі "Беларусьфільм" ідзе працэс агучвання чатырохсерыйнай версіі фільма. Кожны герой, а іх больш за 40, загаворыць голасам свайго акцёра. Да сярэдзіны верасня плануецца запісаць эпізадычныя моманты і масавыя сцэны. Музычная ўпакоўка таксама на стадыі распрацоўкі. Сёння ў студыі працуе актрыса Вераніка Пляшкевіч, у фільме - Паўліна Мядзёлка.
Гледачы ўбачаць "Купалу" ў фармаце афіцыйнага трэйлера да Новага года ў беларускіх кінатэатрах. Сусветную прэм'еру перанеслі на люты для фестываляў класа "А". Так, поўны метр прадэманструюць на Берлінскім кінафестывалі - 2020.
"Купала" рыхтуецца да выпуску трэйлера - на "Беларусьфільме" ідзе агучванне фільма
15 августа 2019













