Культурны абмен паміж Беларуссю і Венесуэлай

19 марта 2018

Вобраз каларытнай лацінаамерыканскай краіны ў гліне будуць увасабляць студэнты Мінска і Санкт-Пецярбурга. Міжнародны конкурс стартаваў у сталічным каледжы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Удзельнікі павінны стварыць непаўторныя жаночыя сілуэты ў сукенках з нацыянальным арнаментам.

Хасэ Багіяна Перычы, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Венесуэлы ў Беларусі:

«Гэта цікавы эксперымент для нашых культур. Мы прывезлі ўзоры статуэтак, каб студэнты ўбачылі каларыт венесуэльскіх жанчын, адрозненні і змаглі дакладна перадаць у гліне. Невыпадкова наша краіна - лідар па конкурсам прыгажосці».

А на наступным тыдні ў Мінску прэзентуюць кнігу-біяграфію Уга Чавеса ў фармаце казкі для дзяцей на рускай мове.