Культурны маршрут для кожнага на выхадныя распрацавала наша здымачная група ў рубрыцы "Праменад".
Канцэптуальны фестываль скульптур працягвае заваёўваць лепшыя арт-прасторы Мінска. Сёння на чарзе - Цэнтр сучасных мастацтваў. І тут залу літаральна запоўнілі філасофскімі развагамі ў метале.
Акрамя дасканалага агляду скульптур на 360 градусаў прапануюць узняць вочы на графіку Лізаветы Пастушэнкі. Тыя ж разважанні аб жыцці і ўзаемаадносінах, але ў алоўкавых лініях.
На паверх вышэй - захавальнікі матэрыяльных слядоў Чарнобыля. У пяці залах - аўтарскі погляд на вялікую трагедыю і шмат архіўных дакументаў. Дэманструюць упершыню.
Адгалоскі праз 35 гадоў. Тут трагедыю аднавілі пакадрава: тэрміновае выратаванне вёсак, шматлікія пахаванні, скалечанае здароўе дзяцей, рэанімацыя пацярпелых зямель і тое, што засталося на месцы буйной дзейнасці сёння. І сотні асоб. Праўду, якую раней было нязручна агучваць, рэканструявалі. Фота сталі дэталямі пранізлівых арт-інсталяцый.
Яго манументальным палатном адкрывалі выставу ў сусветна вядомай Saatchi Gallery ў Лондане. А імя - ужо даўно брэнд беларускага мастацтва. Працы Мая Данцыга - у Нацыянальным мастацкім.
І традыцыйны дадатак да планаў у выхадныя. Прапануем пачаць культурны маршрут зараз. Праз гадзіну - гранд-канцэрт у Белдзяржфілармоніі. 85-гадовы юбілей гучна адзначае Рэспубліканская гімназія-каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. На сцэне лепшыя сапрана, фартэпіяна, віяланчэль, флейта і шматлікія калектывы. Прафесіяналы, якім яшчэ няма і 18-ці! Яшчэ больш месцаў для натхнення шукайце на сайце Белтэлерадыёкампаніі.













