Культурныя падзеі Мінска не саступаюць спартыўным

17 мая 2014

Сярод шматлікіх экспазіцый, канцэртаў і феерверкаў праходзіць і Міжнародны фестываль тэатраў лялек. Хто больш наведвае лялечныя спектаклі: дзеці, дарослыя або спартсмены? Рэпартаж нашага культурнага аглядальніка Ларысы Гулякевіч.


Адна з самых яркіх падзей гэтых дзён - XVIII Міжнародны фестываль тэатраў лялек. Ён як нельга лепш упісваецца ў міжнародную палітру культурных і спартыўных спаборніцтваў.


Мастацтва тэатраў лялек - мова ўніверсальная, якая сцірае межы паміж іншаземцамі, дарослымі і дзецьмі.


Аляксей Ляляўскі, дырэктар Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек: Цяжкасцяў пакуль не зазначыў, а плюсы: шмат сяброў, добры настрой, моцныя спектаклі. Думаю, гэта самае галоўнае для фестывалю. Хто захоча з балельшчыкаў прыйсці на фестываль, тыя прыйдуць. Тыя, хто з удзельнікаў фестывалю захоча пайсці на хакей, прыйдуць. Так што мы ўзаемадапаўняем адно аднаго.


XVIII Беларускі міжнародны фестываль поўнасцю разбурае стэрэатып аб тым, што лялечныя спектаклі ставяцца толькі для дзяцей. Разнастайнасць жанраў і формаў, традыцыі і ўзаемапранікненне культур. Ад марыянетак, ценявых і пальчаткавых герояў да ператварэння акцёра ў ляльку і наадварот.


Міжнародныя фестывалі ў Мінску праводзяцца раз на два гады. На гэты раз за пяць дзён пройдзе 14 спектакляў з розных краін свету. Падзяліцца сваёй творчасцю і вопытам прыехалі 13 калектываў з Італіі, Ізраіля, Польшчы, Украіны, Германіі, вядома, і Беларусі - увесь лялечны цвет старой Еўропы.


Паала Пек, акцёр тэатра Бамбабамбін (Італія): Наш спектакль - традыцыйнае папет-шоу. Героі Арлекін і Каламбіна - італьянскія маскі камедыі дэль артэ. Гісторыя напісаная і пастаўленая Джыджа Брунела, гэта вядомы аўтар у Італіі. Я вельмі шчаслівы быць тут, на гэтым фестывалі.


Зусім новыя і ўжо адзначаныя міжнароднымі спецыялістамі спектаклі, створаныя на стыку традыцый і новых эксперыментаў у галіне мэдыятэхналогій. Таксама спектаклі, пастаўленыя паводле твораў сусветнай класікі і сучаснай драматургіі, ідуць на трох тэатральных сцэнах Мінска.