А вось якой была культурная карціна гэтага тыдня, раскажа Дар'я Тарасава ў рубрыцы "Праменад".
У Вялікім тэатры Беларусі серыя прэм'ерных паказаў
Сёння ў афішы другая сустрэча гледачоў з навінкай 88-га сезона спектаклем "Вілісы. Фатум". І пастаноўку сапраўды можна назваць лёсавызначальнай. Лічыце самі: для кампазітара Джакама Пучыні гэта першыя партытуры для вялікай сцэны, а для галоўнага меца-сапрана Беларусі Аксаны Волкавай - рэжысёрскі дэбют.Гісторыю пра разбітае сэрца на акадэмічнай сцэне расказваюць не толькі оперныя выканаўцы, у спектакль ўведзеныя хор і балет. Візуальнае вырашэнне пастаноўкі ў выглядзе люстранога партала ў іншае святло для Вялікага рэалізавала ўладальніца прэміі "Залатая маска" - мастак-пастаноўшчык Эцель Іопша. А для таго, каб містычная гісторыя пра прывіды нявест заіграла, абодва акты дапоўнілі відэакантэнтам. Даём падказку, на праекцыях можна пазнаць салістаў тэатра.
У цэхах Вялікага аднаўляюць дэкарацыі і касцюмы Яўгена Лысіка для балета "Шчаўкунчык". Версію казкі на пуантах - 2020 публіка ўбачыць ужо ў кастрычніку. Ну а зараз фае прымярае на сябе ролю выставачнай пляцоўкі і прапануе паглядзець, якім быў "Мікеланджэла Тэатра" за працай.
Чорна-белыя здымкі і арыгінальныя эскізы для спектакляў у колеры ў сценах Вялікага паказваюць да юбілею майстра. У гэтым годзе сцэнографу споўнілася б 90… Дзякуючы архіўным кадрам можна прасачыць як афармляліся знакавыя "Кармэн-сюіта", "Стварэнне свету" і "Спартак". Менавіта гэтыя палотны сцэнограф аформіў у тандэме з Валянцінам Елізар'евым.
Кінавосень ужо ў Мінску!
На гэтым тыдні адразу 7 сінема-пляцовак вярнулі гледача ў залу буйнымі студыйнымі рэлізамі. У рэпертуарнай афішы верасня кіно пра спорт, сямейны кантэнт і, канечне, меладрама.
Ёсць варыянт і для тых, хто замест масавага кіно выбірае арт-хаўс. "Ракета" на гэтыя выхадныя анансуе японскую анімацыю. Вядома, паказы фільмаў "не для ўсіх" прадоўжацца. Ужо ў рэпертуары аскараносныя "Паразіты" і "Мамчыны сынкі" Філіні. Дарэчы, з ізаляцыі мінскія пляцоўкі выйшлі ў поўным тэхпераасэнсаванні. Папоўнілі арсенал кінапраекцыйнага абсталявання і цяпер паказваюць кіно праз лазерныя праектары. Яны забяспечваюць карцінку ў 4К. Глядач атрымлівае больш дэталізаваны малюнак. Ніякіх пастановачных кадраў. Галоўны дэвіз фатографаў, якія працуюць у стрыт здымцы
Як злавіць святло і якія лакацыі ў Мінску лепш выбраць для фотапалявання, можна даведацца на "Вуліцы".Пад такой назвай у народным фотаклубе "Мінск" на Казлова, 3 стартаваў персанальны вернісаж Ігара Калашнікава. Сам праект аўтар пачаў яшчэ ў Германіі, калі здымаў серыю работ "Берлін у фарбах". У гэтым сезоне ўвагу пераключыў на гарадскія масівы Мінска. У экспазіцыі каля 3 дзясяткаў работ. Героі гэтых кадраў - не прафесійныя мадэлі, а звычайныя прахожыя і нават людзі, якія нясуць послух у манастыры.
Такім быў арт-дайджаст гэтага тыдня. Сачыце за навінамі ў рубрыцы "Праменад" кожную пятніцу і выбірайце свой культурны маршрут.













