Культурнай сталіцай Беларусі ў 2019 годзе стане Пінск

27 апреля 2018

Сёння стала вядома, што культурнай сталіцай Беларусі ў 2019 годзе стане Пінск. Такое рашэнне прынята калегіяй Міністэрства культуры. Горад з развітой прамысловасцю і культурай з'яўляецца трэцім па велічыні ў Брэсцкай вобласці. Па захаванасці старажытнай планіроўкі, наяўнасці помнікаў архітэктуры горад лічыцца адным з унікальных у краіне.