Культурная праграма для мінчан і гасцей сталіцы

18 июля 2014

Сёння пятніца, а гэта значыць - час планаваць выхадныя. Якая культурная праграма чакае мінчан і гасцей сталіцы, раскажа Ніна Мажэйка.


Нацыянальнае свята на 22 жывапісныя метры. Даўжынёй. У Цэнтры сучасных мастацтваў выстаўка латвійскіх мастакоў з акцэнтам на традыцыі у мастацтве. Самы вялікі хор у свеце - гэта не алегорыя, факт.


На прызыў Гагарына вось ужо 10 гадоў адклікаюцца 10000 меламанаў. Фестываль электроннай музыкі Космас наш ізноў збірае поўную залу на свежым паветры. Дадасць антуражу атмасфера Мінскага мора.


Самая эстэтычная выстаўка года - на думку стакгольмскіх экспертаў. Ваенны бытапіс у Нацыянальным гістарычным музеі. Экспазіцыя, якая яднае не толькі ўласныя салдацкія прадметы, але і дае пашыраную інфармацыю пра гісторыю чалавечай цывілізацыі.