Культура - адзін з прыярытэтаў развіцця нашай дзяржавы

23 июня 2016

Пяты Усебеларускі народны сход стаў пляцоўкай для дыскусіі людзей самых розных прафесій. У тым ліку і дзеячаў культуры. Тэму нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў у сферы мастацтва, захаванні традыцый і гістарычнай спадчыны - адна з самых абмяркоўваемых. Культура - адзін з прыярытэтаў развіцця нашай дзяржавы - тым больш у Год культуры.

І зараз на сувязі са студыяй - Вялікі тэатр і наш карэспандэнт Ніна Мажэйка (прамое ўключэнне).

Невыпадкова я знаходжуся ля падножжа Вялікага тэатра Беларусі. Адгэтуль адкрываецца выдатны выгляд на гэтую белую жамчужыну, сучаснае архітэктурнае ўвасабленне культурнай ідэнтычнасці беларусаў. Дарэчы, другое жыццё Вялікі тэатр здабыў да свайго 70-годдзя. Рэканструкцыя доўжылася тры гады - і ў 2009-ым у Міжнародны жаночы дзень аб'ект быў афіцыйна здадзены. Працу прымаў асабіста Кіраўнік дзяржавы.

Зараз гэтую сцэну называюць адной з лепшых у Еўропе. Шмат у чым дзякуючы тэхнічнаму абсталяванню Вялікага. За перыяд чацвёртай пяцігодкі тут прайшлі гучныя нацыянальныя прэм'еры - опера "Сівая легенда" з уласцівай ёй эстэтыкай, балет "Вітаўт" у пастаноўцы Юрыя Траяна. Дарэчы, удастоены прэміі Прэзідэнта Беларусі "За духоўнае адраджэнне". Гэты спектакль - пластычная інтэрпрэтацыя гісторыі станаўлення беларускай дзяржаўнасці ў Сярэднія вякі. Менавіта беларускага "Вітаўта" літаральна днямі сустракалі ў Маскве.

Зараз побач са мной мастацкі кіраўнік балета Юрый Антонавіч Траян (відэа).

А я жадаю дапоўніць, што апроч саміх беларусаў у Вялікім тэатры рэгулярна бываюць і замежныя госці. Культурны турызм менавіта па нашай краіне становіцца ўсё больш папулярным. У маршрут турыстаў па сталіцы абавязкова ўваходзіць дадзеная лакацыя - іншаземцы, як мінімум, фатаграфуюцца на фоне аднаго з нешматлікіх будынкаў у беларускай сталіцы, якія захаваліся пасля Вялікай Айчыннай вайны.