Культасвета ў эпоху пандэміі

24 мая 2020
Перарваны творчы паллет ударыў  і па кішэні  работнікаў сферы культуры. Страты падлічваюць у тых краінах, дзе прынята існаваць без дзяржаўнай апекі. 

Але каму як не дзеячам мастацтва, якія ўмеюць трымаць тэатральную паўзу,  ведаць, што любы перапынак, няхай і вымушаны, можа стаць пачаткам чагосьці новага.  У нас дзверы ў  свет культуры не зачыняліся, ды і многія  творцы ўспрынялі сітуацыю як дадатковую магчымасць. Хтосьці сышоў у анлайн, хтосьці эксперыментуе  з формай і падачай. Першымі, вядома, адгукнуліся музейшчыкі. Ім і сапраўды ёсць што прапанаваць - віртуальныя экскурсіі сталі нормай у Беларусі задаўга да пандэміі. З бясспрэчных плюсаў - пашырэнне аўдыторыі.

А як у астатніх? Жывуць ці выжываюць? Культурны канструктыў  у Ніны Мажэйкі (відэа).