Рок з эпатажнымі тэкстамі, маскарад ад шоумена і нават імітацыя гульні на электрагітары! У гэтыя хвіліны ў Белтэлерадыёкампаніі працягваецца праслухоўванне ўдзельнікаў нацыянальнага адборачнага тура Міжнароднага конкурсу песні Еўрабачанне.
У судзейскай калегіі - народныя і заслужаныя артысты, кіраўнікі радыёстанцыі і школы танцаў, оперны спявак. Сёння яны ацэняць роўна палову заявак, а гэта больш чым 40 нумароў.
Імёны фіналістаў будуць названы заўтра. Хто парваў на сабе цяльняшку ў надзеі прадставіць краіну на Еўрабачанні? На што ідуць выканаўцы, каб атрымаць высокі бал ад прафесійнага журы?














