Хто за кім. У Белтэлерадыёкампаніі адбылася жараб'ёўка фіналістаў адбору на дзіцячае "Еўрабачанне"

7 июля 2018

Беларусь выбера свой голас на дзіцячым "Еўрабачанні" 31 жніўня. Выніковы гала-канцэрт пройдзе ў рэжыме жывога гуку ў прамым эфіры тэлеканалаў "Беларусь 1" і "Беларусь 24". Пачатак у 22:00. Трыумфатар нацыянальнага адбору на конкурс вызначыцца галасаваннем гледачоў і суддзяў. А літаральна некалькі гадзін таму ў Белтэлерадыёкампаніі адбылася жараб'ёўка фіналістаў.

Парадак выхаду юных артыстаў на сцэну на вашым экране. Адкрые тэлешоу група "Мята", а завершыць - Марыя Гулевіч. Усяго ж тэлепубліцы і суддзям трэба будзе вызначыць лепшага з 10 прэтэндэнтаў. Яны прадставяць кампазіцыі на беларускай, рускай і англійскай мовах. Выкарыстанне апошняй дапушчаецца не больш як 40 працэнтаў ад аб'ёму тэксту. У спісе кандыдатаў пераважаюць сольныя выканаўцы.

Сёння канкурсанты, іх педагогі і бацькі таксама пазнаёміліся з камандай медыяхолдынга, якая зоймецца трансляцыяй выніковага гала-канцэрта. Удзельнікам прадэманстравалі эскіз сцэны, азнаёмілі з тэхнічнымі магчымасцямі пляцоўкі. Нагадаю, сёлета пераможца праекта прадставіць нашу краіну на дзіцячым "Еўрабачанні-2018", якое другі раз у гісторыі прымае Беларусь. Трансляцыя папулярнага міжнароднага тэлепраекта будзе весціся з "Мінск-Арэны" 25 лістапада. Арганізатарам конкурсу выступае Белтэлерадыёкампанія - адзіны прадстаўнік Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза ў нашай краіне.