Хто стане сапернікам ЗЕНЫ ў фінале "Еўрабачання"? Сёння вызначацца ўсе фіналісты

16 мая 2019
Менш за гадзіну застаецца да старту другога паўфіналу "Еўрабачання". Сёння на сцэну Expo Tel Aviv  выйдуць прадстаўнікі 18 краін. І толькі 10 з іх пройдуць у фінал. Хто стане сапернікам ЗЕНЫ, даведаемся зусім хутка. Прамая трансляцыя пачнецца ў 22:00 на "Беларусь 1" і "Беларусь 24". Актыўна абмяркоўваюць журналісты і ўдзел Мадонны ў фінале "Еўрабачання". Што ў выніку выканае спявачка, інтрыгу раскрые мой калега. На сувязі Яўген Перлін (прамое ўключэнне).