Хто прадставіць нашу краіну на дзіцячым Еўрабачанні

4 октября 2013

У сценах Белтэлерадыёкампаніі пачалася генеральная рэпетыцыя нацыянальнага адбору дзіцячага Еўрабачання. Усяго 10 удзельнікаў рыхтуюцца да прамога эфіру. Сёлета конкурс абяцае стаць яшчэ больш яркім, выканаўцы будуць працаваць адразу на некалькі камер, да таго ж карцінку зробіць эфектнай экран выключнай дакладнасці. Трансляцыю конкурсу вядуць тэлеканалы Беларусь 1 і Беларусь 24.


Пераможца фіналу, якога назавуць па выніках галасавання прафесійнага журы і тэлегледачоў, прадставіць Беларусь на міжнародным форуме. Дзіцячае Еўрабачанне сёлета прымае Кіеў 30 лістапада.