Хто прадставіць Беларусь на дзіцячым Еўрабачанні-2014

29 августа 2014
Хто прадставіць Беларусь на дзіцячым Еўрабачанні-2014, вырашыцца сёння. Прамая трансляцыя фіналу нацыянальнага адбору пачнецца ў 22 гадзіны на тэлеканалах Беларусь 1 і спадарожнікавым Беларусь 24. Упершыню ў рэжыме рэальнага часу шоу можна будзе глядзець анлайн на афіцыйным сайце дзіцячага Еўрабачання.

За падрыхтоўкай фіналу сочыць Іна Пілевіч.
Адразу пяцёра выканаўцаў паспрабуюць заваяваць пуцёўку на дзіцячае Еўрабачанне з другой спробы. Для астатніх фіналістаў сёння тэлевізійны дэбют. У гэтым сезоне за права прадстаўляць Беларусь на конкурсе змагаюцца дзевяць салістаў і адзін дуэт. Большасць з вакалістаў - дзяўчынкі.

Апоўдні ў студыі 600 метраў Белтэлерадыёкампаніі пачнецца генеральны прагон шоу. Маладыя выканаўцы будуць рэпеціраваць аж да пачатку гала-канцэрта ўжо пры макіяжы і ў касцюмах. Дарэчы, згодна з правіламі конкурсу, адзенне маладых выканаўцаў не павінна быць падобным на дарослае. Міні-спадніцы і дэкальтэ недапушчальныя. Строга выконваюцца і іншыя ўмовы конкурсу - песня выконваецца ўжывую і не больш як тры хвіліны. А на сцэне павінна знаходзіцца не больш за шэсць чалавек.

Людміла Барадзіна, выканаўчы прадзюсар галоўнай дырэкцыі тэлеканала Беларусь 1: Са складам журы нашы гледачы пазнаёмяцца менавіта падчас эфіру, таму што, згодна з умовамі міжнароднага конкурсу, склад журы да конкурсу не называецца.

Весці фінал даручылі артыстам, якім добра знаёмая еўравізіённая кухня. Тэа і Ілья Волкаў не толькі аб'явяць нумары, але і рыхтуюць прэм'еру сумеснага дуэта. Таксама падчас галасавання тэлегледачоў чакаюць выступленні нашых прадстаўнікоў на Еўрабачанні розных гадоў.

Правілы галасавання засталіся нязменнымі. Малады голас Беларусі выберуць згодна з ацэнкамі журы і гледачоў. Падтрымаць упадабанага выканаўцу можна шляхам тэлефаванання - не больш за 20 званкоў з аднаго нумара.