Кшыштаф Занусі прапанаваў прэм'еру "Эфір" у "Піянеры"

8 ноября 2019

Бадай, адна з самых знакамітых персон на нашым "Лістападзе" - легендарны Занусі. Польскі рэжысёр прыехаў у Мінск выбраць лепшае наша нацыянальнае кіно. Кшыштаф Занусі - часты госць у Беларусі, але менавіта на "Лістападзе" зноў праз 8 гадоў. Гэты раз на фестывалі прапанаваў і сваю прэм'еру - стужку "Эфір". Тут майстар выступіў у трайным амплуа - рэжысёра, сцэнарыста і прадзюсара. Перад спецпаказам лаўрэат Венецыянскага кінафестывалю і класік-наватар польскага сінема даў інтэрв'ю здымачнай групе Агенцтва тэленавін.

Куды рухацца "Лістападу", як прарвацца кінапрадукту да гледачоў, і ці нармальна, калі карціна здымаецца на смартфон. Погляд мастака на кіно знутры - у будучыню. Ужо ў гэтую нядзелю ў "Галоўным эфіры".