Ксенія Галецкая прадставіць Беларусь на "Славянскім базары" ў дзіцячым вакальным конкурсе

16 марта 2019

Ксенія Галецкая з Мінска прадставіць Беларусь на "Славянскім базары" ў дзіцячым вакальным конкурсе. Сёння ў Оршы завяршыўся заключны этап нацыянальных адборачных тураў "Віцебск-2019". У фінале кожны з 10 юных вакалістаў выканаў па два творы. У склад журы ўвайшлі вядучыя спецыялісты ў галіне эстраднага мастацтва, папулярныя артысты, музычныя прадзюсары і рэжысёры. Літаральна гадзіну таму вырашыўся лёс і фіналу дарослага адборачнага тура конкурсу "Віцебск-2019". Паводле ўмоў, вакалісты выконвалі кампазіцыю беларускіх аўтараў, яшчэ адну - па выбары. Пераможцам стаў Іван Зданюк.

Адзначым, тэлеверсію гала-канцэртаў дзіцячага і дарослага адборачных тураў конкурсу "Віцебск-2019" убачаць гледачы на тэлеканале "Беларусь 3" 23 і 24 сакавіка ў 14:30.