Каралеўскі філарманічны аркестр Лондана сыграе Бетховена, Брамса і Ліста

27 сентября 2019

Літаральна дзве гадзіны таму ў Мінску прызямліўся чартар  з Каралеўскім філарманічным аркестрам Лондана. Знакаміты калектыў выступіць у Беларусі ўпершыню ў поўным складзе і сёння адкрые Міжнародны фестываль Юрыя Башмета. Прывітанне ўдзельнікам форуму накіраваў Прэзідэнт. Пасля прыезду прайшла прэс-канферэнцыя ў Палацы Рэспублікі. Запрошаны дырыжор з Венесуэлы і менеджар аркестра прыемна здзіўлены беларускай гасціннасцю.

Рафаэль Паярэ, запрошаны дырыжор Каралеўскага філарманічнага аркестра Лондана (Вялікабрытанія): "У вас прыгожыя азёры і вельмі сонечнае надвор'е. Я яшчэ не адчуў атмасферу вашай краіны цалкам, але на ланч ужо паспеў пакаштаваць боршч. Ён фантастычны тут. Канцэпцыя нашага выступлення сёння тут, у Мінску,  - зрабіць падарожжа па гісторыі музыкі і пабудаваць храналогію. Прагучаць раннія Бетховен, Ліст і Брамс. Пакажам, як развівалася еўрапейская музыка".

З хвіліны на хвіліну пачнецца і рэпетыцыя канцэрта-адкрыцця. Там дзяржаўны аркестр Вялікабрытаніі ўпершыню сыграе з піяністам і мастацкім кіраўніком фестывалю Расціславам Крымерам.