Каралеўскі філарманічны аркестр Лондана на XIV Міжнародным фестывалі Юрыя Башмета

27 сентября 2019

Падарожжа па гісторыі музыкі!  Музыканты лонданскага Каралеўскага філарманічнага аркестра ўпершыню прыехалі ў Мінск і ўжо паспелі адказаць на пытанні журналістаў.

Знакаміты калектыў сёння адкрые XIV Міжнародны фестываль Юрыя Башмета. Прывітанне гасцям форуму  накіраваў Прэзідэнт Беларусі. Больш за дзве  з паловай тысячы квіткоў у залу Палаца Рэспублікі прададзены за два тыдні. 80  музыкантаў  прыляцелі чартарам на адзін вечар. Скрыпкі  коштам на мільёны долараў  прывезлі ў Мінск наземным транспартам. Гледачы пачуюць ранніх  Бетховена, Ліста і Брамса.