Копію Нацыянальнага тэатра оперы і балета стварылі ў Музеі мініяцюрных славутасцей Беларусі

21 июля 2017

Сёння першыя турысты адправіліся ў візуальнае падарожжа па палацы. Збіралі 3Д-пазл тэатра з 5 тысяч дробных дэталяў. Прадэманстраваны Вялікі тэатр у 120-м масштабе. Канструктарам і мастакам удалося аднавіць на макеце нават кандыцыянеры і вентыляцыйныя люкі будынка, афішы 70-х гадоў і зялёны сквер. Дарэчы, у парку адлюстравалі 250 персанажаў і 30 розных сцэн – ад групы турыстаў, якія робяць сэлфі, да людзей сталага ўзросту падчас адпачынку.

Зараз у музеі мініяцюрнай Беларусі – 16 макетаў з палацамі, крэпасцямі і святынямі. На чарзе ўвасабленне пад шклом Мірскага замка. Дарэчы, за паўгода візуальныя экскурсіі ў галерэі наведалі 10 тысяч турыстаў.