Капенгаген стане сталіцай Еўрабачання-2014

2 сентября 2013

Фінал конкурсу пройдзе 10 мая, паўфіналы - 6 і 8 мая. Пра гэта сёння аб'явілі арганізатары конкурсу. За права прымаць удзельнікаў Еўрабачання спаборнічалі тры дацкія горады, аднак ні пра адзін з іх да моманту прыняцця канчатковага рашэння не паведамлялася. Капенгаген прымаў міжнародны песенны конкурс двойчы: у 1964 і 2001 гадах. Права правядзення Еўрабачання ў 2014 годзе дасталася Даніі дзякуючы перамозе Эмілі дэ Форэст у шведскім Мальмё.