Канцэрты, прысвечаныя майстрам харавога мастацтва, стартавалі ў сталіцы

8 декабря 2017

Белдзяржфілармонія і Беларуская асацыяцыя харавых дырыжораў далі старт цыклу канцэртаў, прысвечаных майстрам харавога мастацтва. Першае выступленне адбылося напярэдадні і было прысвечана 140-годдзю са дня нараджэння легендарнага рускага дырыжора, класіка харавога мастацтва і кампазітара Паўла Часнакова.

Праект "Легенды харавога мастацтва" атрымае працяг. Раз на год творчыя калектывы будуць збірацца ў Мінску для музычных прысвячэнняў вялікім харавым кампазітарам і дырыжорам.