Канцэртная зала Беларускай дзяржаўнай філармоніі прыняла віртуозаў з праграмай "Элегічнае трыа" соль мінор

1 июня 2019

Джэм-сейшн ад акадэмічных музыкантаў экстра-класа. Напярэдадні вялікая канцэртная зала філармоніі прыняла віртуозаў з праграмай "Элегічнае трыа" соль мінор. Ініцыятарам сустрэчы стаў стыпендыят спецфонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі віяланчэліст Міхаіл Радунскі. Удзельнічалі ў перфомансе і беларускія салісты, якія займаюць вядучыя месцы ў аркестрах сусветнага ўзроўню. Сярод іх скрыпач Сяргей Белазерцаў.

Міжнародную музычную сустрэчу прысвяцілі лепшым узорам сусветнай класікі. Са сцэны гучалі Рахманінаў, Моцарт і Шастаковіч.