Канцэртны тур у гонар кампазітара Яўгена Глебава завяршыўся ў Мінску

11 сентября 2019

Маштабны канцэртны тур да дня нараджэння народнага артыста СССР і БССР Яўгена Глебава завяршыўся напярэдадні. Духавы аркестр Акадэміі музыкі даў фінальны open-air у Мінску, на пляцоўцы Верхняга горада. Пачуць саўндтрэкі да беларускіх фільмаў 60-ых - 70-ых гадоў прыйшло некалькі соцень чалавек. Канцэрт стаў фактычна жывой агучкай да кадраў з "Дзікага палявання караля Стаха", "Сашы-Сашачкі", "Я родам з дзяцінства" і іншых стужак залатога фонду кінастудыі "Беларусьфільм". Менавіта да іх кампазітар Глебаў напісаў шэраг аўтарскіх партытур. За 10 дзён аркестр пабываў у 7 гарадах Беларусі.

Праект "Музычная спадчына Радзімы" - уладальнік гранту спецфонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі.