Канцэртны сезон у полацкім Сафійскім саборы

5 октября 2015

Шэдэўрамі сусветнай арганнай музыкі адкрыўся канцэртны сезон у полацкім Сафійскім саборы. Новую праграму прапанавала вядомая арганістка Ксенія Пагарэлая. Напярэдадні з гэтым жа канцэртам яна выступіла ў Саборы Парыжскай Божай Маці. Сезон у полацкай Сафіі абяцае быць насычаным. У канцы кастрычніка тут прагучаць першыя акорды міжнароднага фестывалю арганнай музыкі "Званы Сафii". Музычны форум прысвечаны 30-годдзю знакамітага полацкага аргана.

За год у Сафійскім саборы праходзіць больш за трыста канцэртаў. Ужо вядома, што ў новым сезоне з выступленнямі ў Полацк прыедуць музыканты з Францыі, Даніі, Аўстрыі, Расіі і Італіі.