Канцэрт юнага піяніста Уладзіслава Хандогага арганізавалі ў сталічным Доме радыё

21 января 2015
У Маскве за кулісамі яго называлі самым спакойным "Шчаўкунчыкам". Але летась у снежні ён прывёз дамоў у Беларусь перамогу з XV Міжнароднага тэлевізійнага конкурсу, што праходзіў у прамым эфіры расійскага тэлеканала "Культура". Канцэрт юнага піяніста Уладзіслава Хандогага сёлета арганізавалі і ў сталічным Доме радыё.

Канцэртную студыю наведала Ларыса Гулякевіч.

У Маскве за кулісамі яго называлі самым спакойным "Шчаўкунчыкам". Але з выхадам на сцэну пачынаў раскрываецца увесь яго музычны свет. У выніку "Залаты Шчаўкунчык" сярод юных піяністаў свету і прыз сімпатый гледачоў на адным з самых прэстыжных міжнародных тэлевізійных конкурсаў юных музыкантаў на расійскім тэлеканале "Культура".

Перад запісам канцэрта ў Вялікай зале Дома радыё Белтэлерадыёкампаніі трэба сабрацца, разыграцца, выслухаць парады педагога, з якім разам прывезлі першага "Залатога Шчаўкунчыка" ў Беларусь.

Выконваць фартэпіянныя творы Сяргея Рахманінава - своеасаблівы тэст для прафесійных піяністаў. Юны беларус Уладзіслаў Хандогі пацвердзіў сваё музычнае майстэрства на міжнародным конкурсе "Шчаўкунчык" у Маскве.

Любімы кампазітар 13-гадовага піяніста - безумоўна, Сяргей Рахманінаў. Непаўторны меладызм і змястоўнасць яго прэлюдый, эцюдаў і канцэртаў. Але чытае, адчувае і іграе Улад Хандогі рахманінаўскія творы па-свойму.

Ганарыцца сваім вундэркіндам і альма-матар Уладзіслава - Рэспубліканскі каледж-гімназія пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, які сёлета адзначае 80-гадовы юбілей.

Фартэпіянны канцэрт Уладзіслава Хандогага адбудзецца 27 студзеня ў радыёэфіры канала "Культура".